Дзень 5 прайшоў пад дэвізам "Роднаму слову-прызнанне ў каханні". Школьнікі выказвалі свае віншаванні роднай мове. Гэта былі простыя словы, але ад усяго сэрца. Акрамя гэтага, ужо раніцай па школе разносіліся смачныя пахі, бо праходзіў гастранамічны фэст "Смак беларускай ежы". Чаго там толькі не было! Бліны, наліснікі, сырнікі, квашаная капуста, дранікі, сала, кулеш... Усе з задавальненнем частаваліся гэтай смакатой! А што ж настаўнікі разам з вучнямі падрыхтавалі на апошні дзень святкавання Тыдня? Што ж, пабачым!...
раскрыть » / « свернуть